Сябры мае, другі раз у нашай гісторыі прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі вярнуўся з Нямеччыны і прынес з сабой мір з гонарам. Я лічу, што гэта мір для нашага пакалення. Мы ўдзячныя вам ад усяго сэрца. Ідзіце дахаты і добра выспіцеся.
Артур Нэвіл Чэмберлен прамовіў гэтыя словы 30 верасня 1938-га. Меньш чым праз год нацысты ўварваліся ў Польшчу.
Колькі пройдзе ад учорашняй прамовы Трампа да пачатку новай вялікай вайны ў Еўропе – пытанне часу. Якой назавуць гісторыкі будучыні гэтую вайну – гібрыднай/«ніжэй парога абвяшчэння вайны»/новай халоднай/адкрытай – пакуль невядома.
Але ж дакладна вядома, што тыя, хто ня будзе гатовы да гэтай вайны, маюць большы шанец загінуць, чым тыя, хто будзе гатовы.
Не губляйце часу. Рыхтуйцеся.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное