Што пра палітычны пераслед беларускіх студэнтаў сказала прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН
Экспертка Рангіта дэ Сільва дэ Алвіс звярнула ўвагу на палітычны пераслед беларускіх студэнтаў.
— Некалькі гадоў таму многія беларускія студэнты былі затрыманыя і арыштаваныя па крымінальных справах. Іх прыцягнулі да адказнасці за ўдзел у пратэсных рухах, — сказала экспертка на паседжэнні Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (цытуецца тут і далей паводле праваабарончага цэнтра Вясна).
— Мы апыталі 11 студэнтаў і аднаго прафесара з інстытутаў. 9 з 11 студэнтаў падвергліся пераследу за ўдзел у пратэстнай дзейнасці, а жанчына-прафесар была арыштаваная. Шэраг іншых жанчын-супрацоўніц універсітэта страцілі сваю працу.
— У вашым пытанні змяшчаецца і адказ, — сказала сказала прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН Ларыса Бельская. — Пераслед за практыку свабоды сходаў — гэта не стандартная сітуацыя для Беларусі […] Застаецца толькі шкадаваць, што ў некаторых з іх былі паламаныя лёсы. Але такое ўжо жыццё, такі працэс.
Таксама Бельская нагадала, што ў Беларусі каля 55 000 студэнтаў, «і студэнцкае жыццё развіваецца».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное